BE RU EN

Шэсць аздараўленчых напояў, што бадзёраць не горш за каву

  • 12.08.2018, 17:26

Магчыма, для падтрымання тонусу вам лепш выбраць іншы напой.

Мільёны чалавек ва ўсім свеце штодня пачынаюць свой дзень з філіжанкі духмянай кавы, але медыкі нагадваюць, што засваенне кафеіну залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізма і да таго ж спалучана з супрацьпаказаннямі. У некаторых кафеін метабалізуецца такім чынам, што праз некаторы час пасля ўжывання напою ўзнікае адчуванне моцнай стомленасці і дрымотнасці, піша medikforum.ru.

Калі праз гадзіну-другую пасля выпітай кавы пачынае хіліць у сон і ўзнікае фізічная слабасць, магчыма, для падтрымання тонусу вам лепш выбраць іншы напой.

Вялікая колькасць людзей не ўяўляе сваю раніцу без духмянага кававага напою. Аднак у яго ёсць шмат супрацьпаказанняў і захапляцца ім не варта. Сярод іншага, навуковыя спецыялісты раяць піць імбірную гарбату: паводле іхніх словаў, танізавальны эфект яе больш доўгі, чым у кавы. Акрамя таго, імбірная гарбата ўмацоўвае імунную сістэму, паляпшае кровазварот і абмен рэчываў.

Таксама добра бадзёрыць і ўзмацняе працаздольнасць гарбата з язмінам. Як добры заменнік кавы, гарбата з язмінам яшчэ і актывізуе працэс ачышчэння ад таксінаў, адзначылі спецыялісты.

Яшчэ адзін напой, здольны замяніць сабой каву ў плане фізіялагічнага тонусу – гэта цёплая (важна, што менавіта цёплая) вада з мёдам і лімонам. Апроч эфекту бадзёрасці гэты напой таксама карысны для ўмацавання імунітэту.

Цудоўны напой – какава: утрымлівае антыаксіданты, паляпшае стан сасудаў і сэрцавай мышцы і падтрымлівае энэргічнасць не горш за кафеін. Гэты напой каларыйны, але невялікая філіжанка какавы за дзень не пашкодзіць. Не варта забывацца і пра цыкорыю, выдатны заменнік кавы для людзей з непераноснасцю кафеіну.

Акрамя таго, для прафілактыкі фізічнай стомленасці і млявасці карысны гранатавы сок. Гэты напой багаты на вітаміны і мінералы, актывуе кровазварот – магніем, каліем, кальцыем, фосфарам. Для яснасці розуму і высокіх кагнітыўных функцый тое, што трэба.

Апошнія навіны