BE RU EN

Названыя самыя папулярныя машыны паводле краінаў

  • 12.08.2018, 15:53

Спецыялісты склалі рэйтынг аўтамабіляў, якія лепш за ўсё прадаюцца на рынках Еўропы.

Эксперты распрацавалі пералік на аснове выбару жыхароў Нямеччыны, Францыі, Англіі, Італіі і Гішпаніі, паведамляе 360tv.ru са спасылкай на партал SpeedMe.

Так, на першай пазіцыі ў рэйтынгу продажаў апынулася Нямеччына. А вось самым упадабаным аўтамабілем немцаў сёлета па-ранейшаму застаўся хэтчбек Volkswagen Golf. У 2018 годзе тут было рэалізавана больш за 455,5 тыс. машынаў гэтай маркі. Таксама мясцовыя жыхары аддаюць перавагу красоверу Volkswagen Tiguan – больш за 51,1 тыс. прададзеных аўтамабіляў і седану Volkswagen Passat – 46,2 тыс. пакупнікоў гэтай маркі.

Што ж тычыцца жыхароў Вялікай Брытаніі, то тут у тройку лідараў увайшлі такія аўтамабілі, як Ford Fiesta, Ford Focus і Volkswagen Polo.

У Францыі за гэты год было рэалізавана 1,45 мільёна новых аўтамабіляў. Мясцовыя жыхары часцей за ўсё набываюць такія аўтамабілі, як Renault Clio – больш за 85,7 тыс. прададзеных машынаў, Citroen C3 – больш за 67,8 тыс. рэалізаваных аўто, а таксама Peugeot 208 – 63,5 тыс. пакупнікоў гэтай маркі аўтамабіля.

Кіроўцы ў Італіі таксама імкнуцца набываць аўтамабілі ўласнай вытворчасці. Так, у лідарах апынулася машына Fiat Panda з паказнікам 69,9 тыс. рэалізаваных аўтамабіляў, а таксама Fiat 500X – 30,7 тыс. прададзеных машынаў і Fiat 500 – больш за 29 тыс. пакупнікоў.

Гішпанцы аддаюць перавагу Renault Megane. За 2018 год было набыта ўжо 19,5 тыс. аўтамабіляў. Адразу следам паводле папулярнасці ідзе хэтчбек Volkswagen Golf – 19,41 тыс. машынаў і Polo – 19,4 тыс. аўтамабіляў.

Апошнія навіны