BE RU EN

Арлоўскі: На бой з Абдурахімавым буду выходзіць як прадстаўнік Беларусі

  • 12.08.2018, 15:25

Галоўная задача – паказаць прыгожы бой.

Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе беларус Андрэй Арлоўскі заявіў РІА Навіны, што выйдзе на бой з расейцам Шамілём Абдурахімавым у Маскве пад сцягам Беларусі, а не ЗША.

Першы ў гісторыі турнір UFC у Расеі адбудзецца 15 верасня ў маскоўскім спарткомплексе "Алімпійскі". Раней Арлоўскі заяўляў, што можа выйсці на бой з Абдурахімавым пад сцягам ЗША.

"Галоўная задача – паказаць прыгожы бой. Неардынарныя і эпатажныя дзеянні? Я перарос гэта ўсё. Адзінае, калі ў мяне падобнае было – гэта ў 2005–2006 гадах пасварыліся з Цімам Сільвіям. І тое гэта было ні пра што. А Конара (Макгрэгара), напрыклад, можна любіць ці не, але ён робіць шоу. Выхад на бой 15 верасня пад сцягам ЗША? Я нешта такое сказаў, але гэта чыста, як вы кажаце, для таго, што патрэбен эпатаж. Але выходзіць я буду пад беларускім сцягам", – сказаў Арлоўскі.

Апошнія навіны