BE RU EN

Улады ўсталёўваюць фотапасткі на беларусаў, якія збіраюць грыбы і ягады

  • 12.08.2018, 14:59

У Віцебскай вобласці ўжо «злавілі» пяцярых.

Пяць чалавек з пачатку года змусілі да адказнасці за парушэнне правілаў нарыхтоўкі і збору грыбоў, іншых дзікарослых раслінаў і іхніх частак у Віцебскай вобласці. Трапляюцца нядобрасумленныя зборшчыкі ў тым ліку і ў фотапасткі.

– Камеры фота- і відэафіксацыі ўстаноўленыя ў лясах Віцебшчыны з 2014 года, – паведамілі ў Віцебскім ДВЛГА. – Цяпер на ўзбраенні лясгасаў без малога паўтары сотні такіх прыладаў. Дарэчы, з іх дапамогай сёлета змушана да адказнасці 56 чалавек.

У адпаведнасці з Лясным кодэксам грамадзяне маюць права без дазваленчых дакументаў бясплатна збіраць грыбы для ўласных патрэбаў. Парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або набыцця грыбоў, як і дзікарослых ягадаў і іншых раслінаў, вынікуе папярэджанне або штраф да 20 базавых велічыняў (БВ складае 24,5 беларускіх рубля).

Апошнія навіны