BE RU EN

Порт Антвэрпэна эвакуявалі

  • 12.08.2018, 14:20

Абвешчанае надзвычайнае становішча.

У порце бельгійскага горада Антвэрпэн абвешчанае надзвычайнае становішча праз пажар на складзе хімікатаў.

Пра гэта паведамляе партал RTL.info.

Як паведамляецца, пажар пачаўся яшчэ ў суботу раніцай, аднак надзвычайнае становішча было ўведзенае толькі ў нядзелю.

Пажар успыхнуў у суботу на складзе памерам 6000 м2, запоўненым сульфідам нікелю. На падставе вымярэнняў, зробленых уладамі, была прынятая пастанова эвакуяваць судны і склады ў радыусе 1,8 км ад пажару. Таксама быў абмежаваны рух.

Адзначаецца, што дым можа пашкодзіць здароўю жыхароў суседніх паселішчаў Экерэн, Стаброке і Капелен – іх просяць пакінуць свае вокны зачыненымі. Таксама ўлады рэкамендуюць аўтамабілістам, якія праязджаюць непадалёк ад пажару, адключыць сістэму вентыляцыі ў машынах.

Працы ў тушэнні пажару яшчэ не закончаныя.

Апошнія навіны