BE RU EN

У Курапатах затрымалі актывістку Таццяну Кім

  • 11.08.2018, 21:13

Затрымліваць актывістку прыехалі дзве машыны.

Актывістку Таццяну Кім затрымала міліцыя ля Курапатаў, дзе працягваецца акцыя пратэсту супраць рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Як распавяла «Радыё Свабода» іншая ўдзельніца акцыі Ганна Шапуцька, затрымліваць Кім прыехалі два аўто.

Міліцыянты сказалі, што супраць яе распачалі адміністрацыйную справу за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Таццяну Кім адвезлі ў Бараўлянскі РАУС.

Апошнія навіны