BE RU EN

«Лекары баяцца адкрываць лісткі непрацаздольнасці?»

  • 11.08.2018, 18:59

Медыкі імкнуцца, каб пацыент правёў з лістком непрацаздольнасці як мага менш часу.

Пра гэта «Вечернему Бобруйску» распавяла чытачка Анастасія, якая працуе выхавальніцай:

- Працую з дзецьмі. Здзіўляе, што летам малых у дзіцячым садку не становіцца менш. Здаецца, што бацькі не разумеюць, што дзецям таксама трэба адпачываць, у тым ліку і ад садку.

На мінулым тыдні сама захварэла - паднялася тэмпература, горла вельмі балела, давялося ісці да лекару, бо паводле нормаў я проста не маю права выходзіць на працу з такімі сімптомамі. У выніку мне не прызначылі ніякага лячэння, а проста парэкамендавалі купіць даражэйшы антыбіётык.

Давялося займацца самалячэннем, хоць ад гэтага ўсе вакол адгаворвалі. Лісток непрацаздольнасці мне адкрывалі вельмі неахвотна, наогул, я заўважыла і многія знаёмыя кажуць, што з лісткамі цяпер сапраўдная праблема - лекары чагосьці асцерагаюцца і імкнуцца, каб пацыент правёў з лістком як мага менш часу.

Апошнія навіны