Што можна і што нельга перасылаць у міжнародных паштовых адпраўленнях
- 11.08.2018, 15:59
Пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў даўно сталі часткай жыцця кожнага жыхара краіны.
Віцебская мытня праводзіць лікбез для «Віцебскага кур'ера» ў некаторых асаблівасцях перасылкі тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях (далей – МПА).
Што можна перасылаць у МПА?
Цягам каляндарнага месяца дазваляецца бязмытная перасылка ў МПА на адрас аднаго атрымальніка тавараў для асабістага карыстання, кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 22 еўрам, і агульная вага ў сукупнасці не перавышае 10 кілаграмаў.
У выпадку перавышэння названай нормы бязмытнага ўвозу неабходна заплаціць мыты паводле адзінай стаўкі 30% ад іх мытнага кошту, але не менш як 4 еўры за 1 кг.
Таксама пры выпуску пры выплаце мытаў падпадаюць пад выплату мытныя зборы за ажыццяўленне мытных аперацый, памер якіх складае ў эквіваленце 10 рублёў.
Што нельга перасылаць у МПА?
Пастановай Камісіі Мытнага звязу ад 17 жніўня 2010 г. № 338 «Аб асаблівасцях перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях» вызначаны пералік тавараў, перасылка якіх у МПА забароненая. Да іх адносяцца:
– любыя віды зброі (іх часткі), патроны, выбуховыя рэчывы;
– хуткапсавальныя тавары;
– алкагольная прадукцыя і этылавы спірт, піва;
– любыя віды тытунёвых вырабаў і курыльныя сумесі;
– каштоўныя камяні ў любым выглядзе і стане і прыродныя алмазы, за выключэннем ювелірных вырабаў;
– наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры ў любым выглядзе і стане і г.д.
Даведачна: асаблівасці здзяйснення мытных аперацый у дачыненні да тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў МПА, вызначаны ўказам Лукашэнкі ад 21 ліпеня 2014 г. №360 са зменамі і дапаўненнямі.
Больш падрабязна з правіламі перамяшчэння тавараў у МПА можна пазнаёміцца на Адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Беларусі www.customs.gov.by.