BE RU EN

Беларускія суды заваленыя справамі аб банкруцтве

  • 11.08.2018, 15:11

Амаль 40% ад усіх справаў аб банкруцтве разглядае эканамічны суд Менска.

У эканамічных судах Беларусі ляжаць 2438 справаў аб банкруцтве арганізацый. Такую статыстыку на стан 1 жніўня прыводзіць агенцтва "ЭКАПРЭС". Пры гэтым дзель арганізацый прыватнай уласнасці тут складае 91,6% ад агульнай колькасці справаў. А 204 справы тычацца арганізацый, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны – гэта дзяржаўныя арганізацыі, горадаўтваральныя прадпрыемствы, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя арганізацыі.

З пераліку найбольш характэрных выпадкаў – справа пра эканамічную неплацежаздольнасць (банкруцтва) ААТ "Драгічынскі трактарарамонтны завод", "Маладзечанскі завод металаканструкцый", "Лідскі мясакамбінат".

Амаль 40% ад усіх справаў аб банкруцтве разглядае эканамічны суд Менска.

Апошнія навіны