BE RU EN

Адбыўся выбух на вайсковым заводзе ў Солсберы, дзе атруцілі Скрыпаляў

  • 11.08.2018, 12:02

Ёсць пацярпелыя.

10 жніўня на заводзе вайсковага абсталявання ў брытанскім горадзе Солсберы, дзе атруцілі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію, адбыўся выбух, паведамляе The Independent са спасылкай на звесткі паліцыі, паведамляе «Гордан».

У выніку выбуху загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін паранены. Пацярпелы знаходзіцца ў крытычным стане. Прычына выбуху пакуль невядомая, праваахоўнікі вядуць расследаванне.

Пажар у цяперашні час патушылі. The Independent адзначае, што ваенны завод размешчаны побач з брытанскай навуковай лабараторыяй Партон-Даун, дзе вырабляюць хімічныя і біялагічныя агенты з мэтай распрацоўкі метадаў абароны ад іх. 4 сакавіка 66-гадовага Скрыпаля і ягоную 33-гадовую дачку Юлію шпіталізавалі ў брытанскім Солсберы.

Следства высветліла, што падчас замаху выкарыстоўваўся распрацаваны ў Расеі нервова-паралітычны агент «Навічок».

Апошнія навіны