З'явілася відэа пагоні знішчальнікаў за сагнаным у Сіэтле самалётам
- 11.08.2018, 11:11
У пагоні ўдзельнічалі знішчальнікі F-15.
Карыстальнікі сацсетак апублікавалі кадры, на якіх бачна, як самалёт, як мяркуецца, выкрадзены з аэрапорта Сіэтла, пераследуюць знішчальнікі, піша РБК.
Адзін з відавочцаў расказаў выданню Stl Today, што ў пагоні ўдзельнічалі знішчальнікі F-15. «Гэта было жахліва, было як у кіно», – сказаў ён.
Губернатар падзякаваў службе за тое, што яна гарантавала бяспеку штата і падкрэсліў, што пілоты паказалі гатоўнасць рэагаваць на падобныя сітуацыі.
Супрацоўнік міжнароднага аэрапорта Сіэтл-Такома выкраў самалёт блізу 22-й у пятніцу, 10 жніўня (5-я паводле Менска 11 жніўня). Пасля гэтага ён здзейсніў некалькі манеўраў у раёне заліва П’юджэт у штаце Вашынгтон і разбіўся побач з востравам Кетрон.
У авіякампаніі Alaska Air, якой належала паветранае судна, выказалі ўпэўненасць у тым, што на ягоным борце не было пасажыраў. Пазней шэрыф акругі Пірс выключыў версію тэракту і расказаў, што зламысніку 29 гадоў, ён дзейнічаў адзін. «Большасць тэрарыстаў не лятаюць над вадой коламі», – дадаў ён.