BE RU EN

CNN: Паўночная Карэя адхіліла ўсе патрабаванні ЗША аб дэнуклеарызацыі

  • 10.08.2018, 21:45

Вашынгтон вылучаў і працягвае вылучаць канкрэтныя развязанні канфлікту.

КНДР адхіліла ўсе прапановы ЗША аб ядзерным раззбраенні, паведамілі CNN крыніцы ў дыпламатычных колах, паведамляе «Новое время».

Са слоў суразмоўцаў тэлеканалу, Вашынгтон вылучаў і працягвае вылучаць «канкрэтныя прапановы аб пачатку і дасягненні канчатковага пункту цалкам пацверджанай дэнуклеарызацыі», уключна з тэрмінамі дэнуклеарызацыі.

Аднак Паўночная Карэя адхіліла ўсе гэтыя прапановы, лічачы іх «гангстэрскімі», сказала адна з крыніц.

У ЗША ўважаюць, што Паўночная Карэя не зрабіла неабходных для дэнуклеарызацыі крокаў. У той жа час Пхеньян сцвярджае, што выконвае ўсе дадзеныя абяцанні па працэсу ядзернага раззбраення і просіць скасаваць санкцыі «ў адказ на добрыя намеры».

Нагадаем, 12 чэрвеня ў Сінгапуры адбылася першая ў гісторыі сустрэча лідараў ЗША і КНДР. Дональд Трапм і Кім Чэн Ын падпісалі сумеснае пагадненне, у якім гаворыцца, што Пхеньян будзе працаваць у напрамку «поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

Трамп таксама заявіў аб згодзе Кім Чэн Ына знішчыць палігон для выпрабавання паўночнакарэйскіх ракет і рухавікоў да іх. З яго слоў, Кім Чэн Ын пацвердзіў «сваю нязменную прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

Апошнія навіны