BE RU EN

Нікол Пашынян заклікаў Крэмль змірыцца з новай палітычнай сітуацыяй у Арменіі

  • 10.08.2018, 21:07

Прэм'ер Арменіі адказаў Сяргею Лаўрову.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заклікае Расею, змірыцца з новай палітычнай сітуацыяй у Арменіі. Пра гэта Пашынян заявіў адказваючы міністру замежных спраў РФ Сяргею Лаўрову, паведамляе РІА Новости.

«У краіне цяпер адрозная сітуацыя і мы ўсе, як і расейскія партнёры, павінны прыстасавацца да гэтай сітуацыі», - заявіў Нікол Пашынян.

Раздражненне Сяргея Лаўрова выклікаў факт затрымання высокапастаўленых чыноўнікаў. Са слоў кіраўніка МЗС Расеі, падзеі ў Арменіі развіваюцца супраць заяваў новых уладаў.

Апошнія навіны