BE RU EN

Цесць і цешча Трампа атрымалі амерыканскае грамадзянства

  • 10.08.2018, 19:40

Ураджэнцы Славеніі Віктар і Амалія Кнавс прынялі прысягу грамадзян ЗША.

Бацькі Мелані Трамп, жонкі прэзідэнта ЗША, атрымалі амерыканскае грамадзянства.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на іх адваката, піша «Европейская правда».

Ураджэнцы Славеніі Віктар і Амалія Кнавс прынялі прысягу грамадзян ЗША на прыватнай цырымоніі на Манхэтэне.

Пара жыла ў ЗША на падставе грын-карты, спонсарам якой выступіла Мелані Трамп.

Мелані Трамп атрымала грамадзянства ЗША ў 2006 годзе па прыбыцці ў краіну па візе Эйнштэйна для людзей з «надзвычайнымі здольнасцямі» ў 2001 годзе, калі працавала мадэллю.

Паводле іміграцыйнага заканадаўства ЗША, бацькі Мелані Трамп павінны мець грын-карту не менш за пяць гадоў, перш чым атрымаць магчымасць падаць заяўку на атрыманне грамадзянства. Іх адвакат сцвярджае, што яны выканалі гэта патрабаванне.

Апошнія навіны