BE RU EN

Арына Сабаленка дэманструе на корце цуды цягавітасці

  • 10.08.2018, 18:09

Беларуская тэнісістка за дзень правяла два матчы.

20-гадовая Арына Сабаленка дэманструе цуды цягавітасці. За адзін дзень на адкрытым чэмпіянаце Канады ў тэнісе, які праходзіць у Манрэалі, беларуска з інтэрвалам у сем гадзін правяла два матчы, піша «Трибуна».

У 1/16 фіналу Сабаленка, якая займае 39 месца ў рэйтынгу WTA, сенсацыйна падолела другую ракетку свету Каралін Вазняцкі - 5:7, 6:2, 7:6.

Трохі момантаў матчу. Магутны розыгрыш Арыны.

Матчбол.

Эмоцыі беларускі пасля перамогі.

Статыстыка матчу.

Паядынак з датчанкай паводле беларускага часу завяршыўся а паўночы, а ўжо праз сем гадзін Сабаленцы давялося выйсці на пляцоўку ў матчы з Элізай Мертэнс з Бэльгіі. Арына была блізкая да поспеху, але ў другім сэце згубіла матчбол і ў выніку саступіла - 6:2, 6:7, 0:6. Беларуска пакідае турнір, але пакідае выдатныя ўражанні.

Апошнія навіны