BE RU EN

Прафзвяз РЭП устаў на абарону 23-гадовага сіраты

  • 10.08.2018, 17:01

Вучылішча хоча спагнаць з Вячаслава Гарленкі амаль $4 тысячы.

На прыёме ў гомельскага прадстаўніка ПЦ «Вясна», праваабаронцы Леаніда Судаленкі жыхар Рэчыцы >bВячаслаў Гарленка распавёў, што яшчэ ў 2013 годзе скончыў Калінкавіцкі прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй у спецыяльнасці «газаэлектразваршчык», а сёння ліцэй праз суд патрабуе спагнаць сродкі на ягонае навучанне.

Першапачаткова сума пазову была заяўленая на 7,7 тысяч рублёў, падчас папярэдняга пасяджэння сума была зніжаная да 4 188 рублёў (больш за $2 тысячы).

Пасля перамоваў з маладым спецыялістам Леанід Судаленка адзначыў, што пасля атрыманне дыплома Вячаслаў не атрымліваў накіравання на працу, як пра гэта ўказваецца ў пазове. Акрамя таго, з моманту атрымання дыплома прайшло больш за пяць гадоў, у той час як агульны тэрмін пазоўнай даўнасці складае тры гады.

«Малады спецыяліст уступіў у прафзвяз РЭП, што дазволіць мне быць ягоным прадстаўніком у судзе. Мы абавязкова ў пісьмовай форме сфармуем сваю прававую пазіцыю паводле заяўленых пазоўных патрабаванняў», - падкрэсліў праваабаронца.

Наступнае паседжанне ў судзе Рэчыцкага раёна адбудзецца 21 жніўня. Справу вядзе суддзя Алена Кавалеўская.

Апошнія навіны