BE RU EN

Парашэнка: «Паўночны струмень - 2» - гэта «траянскі конь» Крамля

  • 10.08.2018, 15:55

Прэзідэнт Украіны заклікаў еўрапейскіх партнёраў «як мага хутчэй пазбавіцца ад зманлівых і згубных крамлёўскіх чар».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на старонцы ў Facebook назваў газаправод «Паўночны струмень – 2» «траянскім канём» Крамля і заклікаў еўрапейскіх партнёраў супрацьстаяць яму.

«Паўночны струмень – 2» - гэта «траянскі конь» Крамля супраць еўрапейскай энэргетычнай і, нарэшце, геапалітычнай бяспекі. Адмова ад рэалізацыі праекта ў рамках Трэцяга энэргетычнага пакета ЕЗ і свядомае невыкананне «Газпромам» пастаноў Стакгольмскага арбітражу ў справах з Украінай - гэта выразныя і недвухсэнсоўныя сігналы аб сапраўдных матывах газаправода і яго патэнцыйных катастрафічных наступствах для Еўрапейскага Звязу», - заявіў ён.

Парашэнка заклікаў еўрапейскіх партнёраў «як мага хутчэй пазбавіцца ад зманлівых і згубных крамлёўскіх чар і цвёрда бараніць уласную энэргетычную бяспеку».

Апошнія навіны