BE RU EN

Лукашэнка даляцеў да Гомеля

  • 10.08.2018, 14:21

Дыктатар павінен быў наведаць Гомель яшчэ 27 ліпеня.

Сёння Лукашэнка адправіўся на Гомельшчыну з рабочым візітам, піша kp.by.

У першую чаргу дыктатар плануе наведаць Гомельскую абласную дзіцячую клінічную лякарню.

Нагадаем, нейкі час таму менавіта тут узнікалі праблемы з абсталяваннем і недахопам ложка-месцаў для хворых дзяцей. Рэканструкцыю ў лякарні праводзілі з 2016 года. Сёння ж яе называюць адной з найлепшых у вобласці, з самым сучасным высокадакладным медыцынскім абсталяваннем.

Акрамя дзіцячай лякарні ў графіку візітаў Лукашэнкі таксама ААТ «Гомсельмаш». Дыктатару яшчэ даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну.

Апошнія навіны