BE RU EN

ЕЗ заклікаў Расею забяспечыць лячэнне Алега Сянцова

  • 10.08.2018, 14:06

Еўразвяз занепакоены значным пагаршэннем стану здароўя ўкраінскага рэжысёра.

Еўрапейскі Звяз заклікаў Расею правесці «належнае лячэнне ў спецыялізаванай медыцынскай установе ў адпаведнасці з пастановай Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) ад 25 ліпеня ў якасці забеспячальнага (часовага) захаду ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які знаходзіцца за кратамі». Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці (EEAS), распаўсюджанай у пятніцу, 10 жніўня. ЕЗ выказаў занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб значным пагаршэнні стану здароўя Сянцова, піша DW.

Як адзначаецца ў дакуменце, Еўразвяз чакае, што міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека будуць выконвацца на (Крымскім. - Рэд.) паўвостраве, і ўсе незаконна затрыманыя ўкраінскія грамадзяне ў Расеі і на Крымскім паўвостраве будуць неадкладна вызваленыя».

З 14 траўня 2018 года Алег Сянцоў трымае галадоўку, патрабуючы адпусціць усіх украінскіх палітвязняў у Расеі. Адвакат Сянцова Дзмітрый Дзінзэ 9 жніўня ў інтэрв'ю DW паведаміў аб сур'ёзным пагаршэнні стану ягонага здароўя - пра абвастрэнне хранічнага захворвання сэрца, праблемы з ныркамі і печанню.

Сянцоў быў прысуджаны ў 2015 годзе да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў тэрарызме. Яго затрымалі ў траўні 2014 года ў незаконна анэксаваным Расеяй Крыму і абвінавацілі ў стварэнні на тэрыторыі паўвострава тэрарыстычнай супольнасці.

Апошнія навіны