BE RU EN

Эрдаган пачаў супакойваць грамадзян Турцыі пасля падзення ліры

  • 10.08.2018, 12:48

Кіраўнік Турцыі заклікаў грамадзян краіны не турбавацца праз рэкорднае падзення курсу ліры да даляра.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Не забывайце, у іх ёсць даляры, але з намі наш народ, наш бог. Мы шмат працуем. Паглядзіце, што з намі было 16 гадоў таму і дзе мы цяпер», - заявіў Эрдаган.

Курс турэцкай ліры да даляра ЗША падчас таргоў 9 жніўня абнавіў гістарычны мінімум, упаўшы за дзень на 4%, да 5,42 ліры за даляр, на фоне пагаршэння турэцка-амерыканскіх стасункаў. У красавіку да пачатку падзення даляр каштаваў 4 ліры. Наогул з пачатку года турэцкая валюта упала на 29%, падлічыў WSJ. Раніцай 10 жніўня за адзін даляр на турэцкай біржы давалі ўжо 6 лір.

На мінулым тыдні Эрдаган таксама заклікаў грамадзян краіны канвертаваць наяўную ў іх замежную валюту і золата ў ліру, каб падтрымаць нацыянальную валюту.

Стасункі ЗША і Турцыі абвастрыліся пасля таго, 1 жніўня Вашынгтон увёў санкцыі ў дачыненні да міністраў унутраных спраў і юстыцыі Турцыі. На гэты крок Вашынгтон пайшоў праз адмову турэцкіх уладаў вызваліць затрыманага ў Анкары амерыканскага пастара Эндру Брансона, арыштаванага паводле падазрэння ў шпіянажы і за сувязі з прыхільнікамі ісламскага прапаведніка Фетулаха Гюллена, якога Турцыя ўважае за тэрарыста. Анкара абвясціла пра захады ў адказ, прыстрашыўшы арыштаваць маёмасць кіраўнікоў Мінюста і Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, калі такія будуць выяўлены на тэрыторыі Турцыі.

Апошнія навіны