BE RU EN

Фотафакт: Беларусь прадставілі на Дні сяброўства ў Брукліне

  • 10.08.2018, 10:01

Свята адкрылася парадам сцягоў больш як 80 дзяржаў.

У нью-ёркскім раёне Бруклін прайшло свята культур розных народаў пад назвай Штогадовы дзень міжнароднага сяброўства, піша bkreader.com.

У нядзелю 5 жніўня сотні мясцовых жыхароў на чале з кіраўніком раёна сабраліся, каб прадставіць краіны, з якіх яны паходзяць.

Свята адкрылася парадам сцягоў больш як 80 дзяржаў, які прайшоў па вуліцы Фултан-стрыт да будынка адміністрацыі раёна. Сярод іх быў і сцяг Беларусі.

Затым прадстаўнікі розных краін прадэманстравалі асаблівасці сваіх культур. Хтосьці зрабіў гэта выставай народных промыслаў, хтосьці народным танцам.

Як вынікае з фотарэпартажу bkreader.com, Беларусь прадставілі дзяўчыны ў нацыянальных строях, якія паказалі, напрыклад, традыцыйныя вырабы з дрэва, лёну і саломкі.

Апошнія навіны