BE RU EN

Як беспрацоўе ў Беларусі змушае да рабства ў Расеі

  • 9.07.2018, 21:47

Беларусы едуць працаваць за вялікія грошы, а прыязджаюць у рабства.

Абяцаюць залатыя горы - а ствараюць горы праблем. Блізу паўтара мільёна беларусаў працуюць за мяжой, пераважна - у Расеі. І не ўсе гісторыі работнікаў ззяюць аптымізмам. Хапае ўсяго: голад, рабства і нявыплачаныя заробкі. А нават можна і не вярнуцца.

Беларусы едуць працаваць за лепшыя грошы, а прыязджаюць у рабства, на працу амаль па дваццаць гадзін і нявыплачаныя заробкі. Крамлёўскія зоркі свецяць ярка не для ўсіх.

«Прыехаўшы туды, мы ўжо запазычылі па дзесяць тысяч расейскіх. Мы спыталі: «Чаму?» А яна адказала: «А вас прадалі», - распавядае былы гастарбайтэр Іван Якавіцкі.

А вось у абвестцы аб найманні былі зусім іншыя, райскія, абяцанні:

Здзельны заробак, які павінны былі плаціць двойчы на месяц, выдаваць аванс на прадукты, а праезд павінен быў быць за кошт працадаўцы, пражыванне дармовае, а таксама афіцыйная дамова і інструмент для працы.

Працяг - у відэаматэрыяле «Белсата».

Апошнія навіны