BE RU EN

Дыдзье Дэшам: Я што, павінен гаварыць пра нацыянальную каманду Расеі перад паўфіналам?

  • 9.07.2018, 21:16

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Францыі жорстка адрэагаваў на пытанне расейскага журналіста не па тэме.

Галоўны трэнер каманды Францыі Дыдзье Дэшам рэзка адрэагаваў на пытанне журналіста пра каманду Расеі, яе моцныя і слабыя бакі, зададзеныя на прэс-канферэнцыі напярэдадні матчу 1/2 фіналу чэмпіянату свету 2018 з Бэльгіяй.

«Перакладчык, вы ўпэўненыя, што пытанне было пра каманду Расеі? Я што, рэальна павінен гаварыць пра гэту каманду? Ну добра, проста я не разумею, чаму мяне просяць гаварыць пра каманду Расеі напярэдадні паўфіналу чэмпіянату свету супраць іншай каманды. Не бачу логікі. Тут ёсць журналісты з Францыі, Бэльгіі, іншых краін. Давайце рухацца далей», - цытуе Дэшама championat.com.

Матч Францыя - Бэльгія адбудзецца 10 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу і пачнецца а 21:00 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны