BE RU EN

Для беларусаў могуць падаражэць аўто з Літвы

  • 9.07.2018, 15:16

Новы падатак закране больш за 100 тысяч аўтамабілістаў.

Праз два месяцы ў Літве ўвядуць новы падатак на аўтамабілі. Плаціць яго будуць пры рэгістрацыі, паведамляе delfi.lt.

Падатак закране аўтамабілі з вялікім аб'ёмам выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу. Міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Навіцкас сказаў, што падаткам абкладуць аўтамабілі, якія выкідваюць 200-210 грам CO2 на кіламетр.

Паводле афіцыйнай статыстыкі такіх аўто больш за 90 тысяч, але толькі на палову літоўскіх аўто ёсць звесткі аб выкідах - «брудных» аўто, канешне ж, больш.

Дакладная сума падатку пакуль невядомая. Для прыкладу, у Нямеччыне ён складае 20 еўраў за кубаметр бензінавага рухавіка (95 для дызеля) плюс 2 еўры за кожны грам вуглякіслага газу звыш нормы. Цяпер за рэгістрацыю аўтамабіля ў Літве плацяць 14,48 еўра і 7,2 еўра за нумары.

Апошнія навіны