BE RU EN

Домрачава і Б'ёрндален складаюць турыстычны маршрут па Беларусі

  • 8.07.2018, 19:31

Знакамітая біятлонная пара плануе здзейсніць вялікае падарожжа па Нарвэгіі і Беларусі.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка звярнулася да сваіх беларускіх прыхільнікаў з просьбай параіць, куды лепш зазірнуць у нашай краіне, паведамляе euroradio.fm.

Фатаграфіі з падарожжа Домрачава і Б'ёрндаленам выкладваюць у Інстаграм. І першым здымкам стала фота з лазні, дзе муж і жонка разам бавяць час.

У гэтым годзе сусветна вядомыя біятланісты абодва абвясцілі аб заканчэнні спартыўнай кар'еры і не паведамляюць пра далейшыя планы.

Апошнія навіны