BE RU EN

Беларускі сэрвіс Storyline прыцягнуў $770 тысяч інвестыцый

  • 8.07.2018, 15:37

Storyline дае магчымасць карыстальнікам без ведаў праграмавання ствараць новыя магчымасці для знакамітай Alexa.

Створаны беларусамі сэрвіс Storyline атрымаў 770 тысяч даляраў ад інвестараў, у ліку якіх - амерыканскі акселератар Boost VC і заснавальнікі MSQRD Яўген Няўгень і Сяргей Ганчар.

Пра гэта паведаміў кіраўнік сэрвісу Васіль Шынкарэнка на сваёй старонцы ў Facebook, перадае belmir.by.

Storyline дае магчымасць карыстальнікам без ведаў праграмавання ствараць новыя «навыкі» для знакамітай Alexa - віртуальнага памочніка ад кампаніі Amazon.

Alexa можа выконваць галасавыя каманды і пры гэтым рэагаваць на іх, адказваючы на пытанні і прамаўляючы свае ўласныя каментары.

Яна гатовая ўключыць вам патрэбную ў гэты момант музыку ці зрабіць у пакоі святло больш яскравым, дапамагчы скласці спіс спраў, замовіць піцу, выклікаць таксоўку і гэтак далей.

Storyline стварае магчымасць кожнаму ахвотнаму зрабіць для Alexa ўнікальны алгарытм для сваіх патрэб. Робіцца гэта ў наглядным рэжыме з дапамогай тэхнікі drag-and-drop.

Апошнія навіны