BE RU EN

Стала вядома, якое будзе надвор'е на пачатку тыдня

  • 8.07.2018, 14:03

Заўтра ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

9 ліпеня краіна застанецца ў тылавой частцы цыклона з Верхняй Волгі, які адыходзіць на Кіраўскую вобласць Расеі, паведамляе Гідрамет.

Уночы месцам, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні сярэдні, падчас навальніцы парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+15°С, максімальная ўдзень +19..+25°С, на поўдні да +27°С.

10 ліпеня надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў цёплай і няўстойлівай паветранай масе сярэдніх абшараў. Месцам чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Уночы і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы, падчас навальніцы парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+15°С, максімальная ўдзень +21..+27°С.

Апошнія навіны