BE RU EN

У NATO адзначылі прыналежнасць да альянсу ўсіх паўфіналістаў ЧС-2018

  • 8.07.2018, 10:24

Паўночнаатлантычны альянс пажадаў камандам поспеху ў маючых адбыцца матчах.

Усе краіны, якія выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету ў футболе, з'яўляюцца чальцамі NATO.

Як піша РБК, пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы альянсу ў Twitter.

У NATO пажадалі камандам поспеху на маючых адбыцца спаборніцтвах. У альянсе падкрэслілі, што сёлета ў чэмпіянаце свету ў футболе ўдзельнічаюць каманды 10 краін-сябраў NATO.

У паўфінал чэмпіянату выйшлі толькі еўрапейскія каманды: Францыя, Бэльгія, Англія і Харватыя. Французы і бэльгійцы згуляюць за выхад у фінал чэмпіянату ў аўторак, 10 ліпеня, а англічане правядуць матч з харватамі ў сераду, 11 ліпеня.

Расея ў чвэрцьфінале саступіла камандзе Харватыі і выбыла са спаборніцтва. Лёс матчу вырашыўся ў серыі пенальці, якую лепш правялі харвацкія футбалісты.

Апошнія навіны