BE RU EN

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прадаўжаюць несці вахту ў Курапатах

  • 7.07.2018, 14:12

Ля рэстарана, пабудаванага ва ўрочышчы Курапаты, прадаўжаецца акцыя.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праводзяць сёння каля рэстарана «Поедем поедим» выхаваўча-тлумачальную акцыю, паведамляе ў Фэйсбуку прэс-служба Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

ФОТА: FACEBOOK.COM

«Супрацоўнікам рэстарана давялося ўручную цягаць скрыні з машынаў. Яшчэ адзін пастаўшчык паспрабаваў “узяць на слабо”, накіраваўшы аўтамабіль наўпрост на актывістаў і зачапіўшы аднаго з нашых. Безвынікова.

ФОТА: FACEBOOK.COM

За дзве гадзіны ні адзін аўтамабіль на тэрыторыю рэстарана не патрапіў», – напісалі актывісты.

ФОТА: FACEBOOK.COM

Апошнія навіны