BE RU EN

Знойдзены спосаб зэканоміць на браняванні авіяквіткоў

  • 7.07.2018, 12:41

Эксперты брытанскага сэрвісу Which? Travel выкрылі авіякампаніі ў завышэнні коштаў на квіткі пры браняванні праз смартфон.

Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце партала.

Напрыклад, пры набыцці з дапамогай гаджэта авіяперавознікі Ryanair і TUI спаганяюць з кліентаў дадатковыя 20 фунтаў, Easyjet – 15 фунтаў, а British Airways – 10 фунтаў, паведамляе ria.ru.

Пры гэтым адзначаецца, што кампаніі, якія не ставяць завышаныя кошты пры браняванні са смартфона, часцяком уводзяць афіцыйны камісійны збор, які дадаецца да выніковага кошту квітка.

У прэс-службах авіяперавознікаў растлумачылі, што ўвядзенне больш высокіх коштаў для кліентаў, якія набываюць квіток праз прыкладанне, звязанае з адміністрацыйнымі выдаткамі і параілі ажыццяўляць браняванне праз вэб-версію.

Апошнія навіны