BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе горача

  • 7.07.2018, 11:40

Да 28 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 8 ліпеня.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10–16 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 20–26 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе – да плюс 28.

Апошнія навіны