BE RU EN

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходных

  • 6.07.2018, 17:55

Без дажджоў не абыдзецца.

У выхадныя чакаецца сярэдняе цёплае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы, піша tut.by. Аднак без дажджоў не абыдзецца, папярэджвае Белгідрамет.

У суботу, 7 ліпеня, варункі надвор'я будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Уначы пераважна на паўночным усходзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +10...16°С, максімальная ўдзень +19...25°С, на паўднёвым захадзе рэспублікі паветра прагрэецца да +27°С.

Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца і ў наступныя два дні. У нядзелю і панядзелак удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +10...15°С, максімальная ўдзень +18...25°С, на поўдні рэспублікі месцамі паветра прагрэецца да +27°С.

Апошнія навіны