BE RU EN

Міхаіл Захараў: З Грабоўскім і Касціцынымі мы яшчэ нешта маглі

  • 4.07.2018, 16:39

Трэнер менскага «Юнацтва» пракаментаваў выступ нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі.

Вядомы беларускі трэнер Міхаіл Захараў мяркуе, што замежныя спецыялісты нічога не дамагліся, як стырнавыя нацыянальнай каманды, паведамляе «Трибуна».

«Канадцы адпрацавалі дзесяць гадоў - нічога не паказалі. Калі былі хакеісты ўзроўню Грабоўскага і Касціцыных, якія гулялі ў першых звёнах у НХЛ, вядома, з імі можна было згуляць. Калі іх не стала - усё.

Мы размаўлялі з гульцамі нацыянальнай каманды. Яны адназначна сказалі: мы павінны былі вылецець яшчэ ў Піцеры. Проста выпадковасць, што не вылецелі ў Піцеры. Гэта ішло па нахільнай. У нас пасля кожнага чэмпіянату свету давалі рапарты: усё добра, мы ідзем уверх. Саступілі ў Алімпійскай кваліфікацыі - усё добра, мы ідзем уверх», - абураецца Захараў.

Апошнія навіны