BE RU EN

У Менску за 390 рублёў бацькам друкуюць на 3D-друкарцы макет іх будучага дзіцяці

  • 31.07.2018, 21:56

Пластыкавую фігурку змяшчаюць пад колбу і аддаюць замоўцам.

Незвычайную паслугу для будучых бацькоў стаў выконваць адзін з прыватных медыцынскіх цэнтраў беларускай сталіцы, паведамляе партал citydog.by.

Замест здымка з простага УГД у дзяржаўнай паліклініцы або платнага 4D-УГД з запісам на дыск рухаў малога ў чэраве ў рэальным часе, цяпер бацькі могуць вычварыцца і купіць аб'ёмную мадэль дзіцяці на памяць.

У медклініцы робяць спецыяльныя ультрагукавыя здымкі на 3D/4D апараце, а затым друкуюць на спецыяльнай 3D-друкарцы фігурку яшчэ ненароджанага дзіцяці. Вырабіць могуць дакладную пластыкавую копію плоду велічынёй 20, 15 або 5 сантыметраў або, наогул, зрабіць яе ў рэальным памеры.

Мадэль затым змяшчаюць у шкляную колбу і дораць будучым бацькам. Кошт такога «праекта» ў залежнасці ад памеру складзе ад 90 да 390 беларускіх рублёў.

Фигурку еще не родившегося малыша можно заказать в полную величину
Фото: citydog.by

Апошнія навіны