BE RU EN

Відэафакт: 22 аўтамабілі ў Менску праехалі на чырвонае святло

  • 31.07.2018, 16:32

Незвычайнае здарэнне адбылося ў мікрараёне Каменная Горка.

Незвычайнае здарэнне зняў на дарозе карыстальнік YouTube Аляксей Хаміцэвіч. У менскім мікрараёне Каменная Горка на чырвонае святло праехалі 22 аўтамабілі, паведамляе «Еўрарадыё».

Хтосьці з кіроўцаў паехаў на чырвонае, і астатнія інстынктыўна рушылі следам за ім.

Свой відэаролік аўтар красамоўна назваў «Статак».

Відэа з'явілася ў інтэрнэце 30 ліпеня.

Апошнія навіны