BE RU EN

Прэс-служба Лукашэнкі пракаментавала чуткі пра інсульт у дыктатара

  • 30.07.2018, 18:31

Дыктатар не з'яўляецца на публіцы доўгі час.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант назвала трызненнем паведамленне, якое з'явілася на адным з украінскіх сайтаў, аб тым, што беларускі лідар перанёс інсульт. Пра гэта яна заявіла ў панядзелак карэспандэнту ТАСС.

«Магу адказаць на гэта толькі словам «трызненне», - сказала Эйсмант.

Раней ўкраінскае выданне «Дзелавая сталіца» са спасылкай на свае крыніцы ў журналісцкіх колах Беларусі паведаміла пра тое, што Лукашэнка быў шпіталізаваны з інсультам.

Падставай для такіх чутак стала тое, што дыктатар адмовіўся ад наведвання раней запланаваных мерапрыемстваў. Напрыклад, яго чакалі 24 ліпеня на адкрыцці чэмпіянату свету ў верталётным спорце, але Аляксандр Лукашэнка на ім не з'явіўся. 26 ліпеня Лукашэнка павінен быў наведаць Гомель і адкрыць дзіцячую абласную лякарню. У гэты дзень у Гомель прыбыла ахова дыктатар і журналісцкі пул, уключаючы тэлевізію.

Апошнія навіны