BE RU EN

У лукашэнкаўскім парадзе ўдзельнічала расейская дывізія, якая акупавала Крым

  • 3.07.2018, 16:58

Пскоўская дэсантна-штурмавая дывізія прайшла вуліцамі Менска.

Сёння ў Менску прайшоў парад да так званага Дня незалежнасці. У парадзе ўзялі ўдзел 4 тысячы вайскоўцаў, па горадзе прайшла таксама механізаваная калона. Упершыню патрапіў у строй і парадны разлік вайскоўцаў Народна-вызваленчага войска Кітая. Традыцыйна бралі ўдзел расейскія вайскоўцы. Як заўважыў сайт Сharter97.org, вуліцамі Менска маршыравалі 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (Пскоўская).

76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая Чарнігаўская Чырвонасцяжная, ордэна Суворава дывізія - найстарэйшае злучэнне Паветрана-дэсантных войскаў РФ. Дыслакаваная ў горадзе Пскове. Назва ў народзе - «Пскоўская дывізія». Асобныя падраздзяленні і часткі яе бралі ўдзел у першай і другой Чачэнскай вайне, аперацыі ў Косаве, Грузіі, у анэксіі Крыма.

Дэсантнікі бяруць актыўны ўдзел у вайне на тэрыторыі Украіны. 21 жніўня 2014 года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявіла, што ў баі пад Луганскам украінскія вайскоўцы захапілі дзве баявыя машыны дэсанту Пскоўскай дывізіі ПДВ Расеі.

Раней cайт «саюзнай дзяржавы» адзначаў, што вайскоўцы Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі ВДВ возьмуць удзел у парадзе 3 ліпеня. У парадзе павінны былі ўдзельнічаць 175 дэсантнікаў.

ФОТА: ТАСС
ФОТА: ТАСС

Апошнія навіны