BE RU EN

Паэт з Воршы: Трэба дастукацца да свядомасці маладзёнаў

  • 3.07.2018, 14:03

Аляксандр Макарэвіч прачытаў верш пра сапраўдную сімволіку беларусаў.

Аляксандр Макарэвіч, малады паэт з Воршы, піша беларускія патрыятычныя вершы па-расейску. Са слоў Аляксандра Макарэвіча, расейскую мову для творчасці ён абраў спецыяльна, каб «дастукацца да свядомасці маладзёнаў, якія не ведаюць беларускай мовы і не ўспрымаюць яе», паведамляе «Радыё Рацыя».

Аляксандр Макарэвіч вядомы як аўтар верша «За Катынь!», «Гонар афіцэра» - пра вярбоўку агента, а таксама вершы аб полі Аршанскай бітвы і прывідзе Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны