BE RU EN

SpaceX выправіла Falcon 9 з дзесяццю спадарожнікамі

  • 25.07.2018, 19:34

Галоўнай іх задачай з'яўляецца перадача галасавых і тэкставых звестак спадарожнікавых тэлефонаў Iridium.

Прыватная касмічная кампанія SpaceX выправіла з мыса Канавэрала ракету Falcon 9 з дзесяццю спадарожнікамі Iridium NEXT, паведамляе unian.net.

Аб паспяховым вывадзе спадарожнікаў на арбіту SpaceX паведаміла ў сваім Twitter. Гэтыя спадарожнікі маюць замяніць на арбіце спадарожнікі папярэдняга пакалення.

Галоўнай іх задачай з'яўляецца перадача галасавых і тэкставых звестак спадарожнікавых тэлефонаў Iridium.

Папярэдні старт спадарожнікаў Iridium адбыўся ў канцы траўня. Чакаецца, што пасля сённяшняга старту спадарожнікавая групоўка сеткі павялічыцца да 65 з 75 запланаваных.

SpaceX таксама паведаміла, што яна здалела ажыццявіць прызямленне першай ступені ракеты-носьбіта на марскую платформу.

«Нягледзячы на складаныя варункі надвор'я, першая ступень - разгонны блок Falcon 9 прызямлілася», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама кампанія мерыцца «злавіць» у спецыяльную сетку, усталяваную на судне Mr.Steven, насавы абцякальнік ракеты-носьбіта. Дзве папярэднія спробы захаваць гэтую дарагую дэталь заканчваліся няўдала.

Апошнія навіны