BE RU EN

«IT-краіна»: улады будуць сачыць за трактарамі на палетках онлайн

  • 23.07.2018, 16:29

На новыя трактары ўсталююць спецыяльныя датчыкі.

Надоечы МТЗ прэзентаваў трактар за 200 000 еўраў. Са слоў завода, ён унікальны: сістэма дакладнага земляробства, аўтапілот, выдалены маніторынг і іншыя бонусы. Але выпускаць на заводзе яго не атрымаецца - магутнасцяў няма. Вось толькі гэта можа і не спатрэбіцца: у Менскай вобласці ўжо закупілі 44 іншыя новыя трактары (усяго плануюць 150) з датчыкамі, якія дазваляюць сачыць за працай машыны, піша kyky.org.

«З дапамогай датчыкаў сачэння, усталяваных на рухавіках трактароў, будзем у онлайн-рэжыме назіраць за ўзворваннем, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур. Праграму усталююць на кампутар ужо 24 ліпеня, так што найбліжэйшым часам зможам асабіста проста з Менска адсочваць працу кожнага раёна вобласці», - распавёў начальнік управы механізацыі і інвестыцый камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Менаблвыканкама Васіль Сысоеў, піша БЕЛТА.

Паводле ягоных слоў, датчыкі дазволяць правесці аналіз загрузкі трактара, ацаніць яго працу, адзначыць, колькі гадзін ён быў у полі, які аб'ём працы выканаў, ці мелі месца прастоі і несанкцыянаваны зліў паліва. Агулам, крыху меншы функцыянал таго самага IT-трактара.

Апошнія навіны