BE RU EN

Ізраіль скарыстаў ПРА пасля запуску ракетаў на тэрыторыі Сірыі

  • 23.07.2018, 14:58

Ізраільскія вайскоўцы скарысталі сістэмы ПРА «Прашча Давіда».

ПРА былі скарыстаныя супраць ракетаў, выпушчаных на сірыйскай тэрыторыі паблізу мяжы Ізраіля ў ходзе ўнутраных сутыкненняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Арміі абароны Ізраіля ў Twitter, паведамляе РБК.

«У адказ на пагрозу былі запушчаныя дзве супрацьракеты сістэмы «Прашча Давіда», – гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што звестак пра раненні або матэрыяльную шкоду не паступала.

Як піша Jerusalem Post, раніцай 23 ліпеня некалькі сірэн трывогі актываваліся на поўначы Ізраіля, у гарадах Цфата і Кацрын. Сірыйскае агенцтва SANA са спасылкай на вайсковую крыніцу паведаміла ў ноч на панядзелак, што ВПС Ізраіля ўдарылі па ваенных аб'ектах у сірыйскай правінцыі Хама.

11 ліпеня ракета Ізраіля збіла сірыйскі беспілотны лятальны апарат. Вайскоўцы ўдакладнілі, што перад тым, як збіць беспілотнік, пераканаліся, што ён належыць Сірыі, а не Расеі.

Апошнія навіны