BE RU EN

Fitch: Дзяржпазыка Беларусі перавысіла 52,5% ВУП

  • 23.07.2018, 11:14

Для рэфінансавання пазыкаў Беларусі трэба дыверсіфікаваць крыніцы.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch пацвердзіла крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні В са стабільным прагнозам. На гэтым узроўні рэйтынг нашай краіны знаходзіцца са студзеня сёлета, паведамляе «Беларусы і рынак».

Агенцтва ацэньвае памер дзяржпазыкі Беларусі на 52,5% ВУП, уключаючы ў ацэнку пазыкі дзяржаўных і камерцыйных прадпрыемстваў, гарантаваныя ўрадам.

У наступныя два гады Беларусі спатрэбіцца пагасіць яшчэ 3,4 млрд. Рэфінансаванне гэтых пазык залежыць ад поспехаў у дыверсіфікацыі крыніц. Сярод іншага згадваецца выхад на расейскі рынак капіталу, а таксама рэліз панда-бондаў.

Апошнія навіны