BE RU EN

Генеральны сакратар БАТЭ перайшоў на працу ў структуру ФІФА

  • 22.07.2018, 19:58

Андрэй Вашкевіч будзе працаваць у рэгіянальнай канторы ФІФА у Дубаі.

Генеральны сакратар футбольнага клуба БАТЭ Андрэй Вашкевіч пераходзіць на працу ў структуру ФІФА.

Як паведамляе сайт барысаўскага клуба, цяпер Вашкевіч будзе працаваць у рэгіянальнай канторы ФІФА у Дубаі.

"Нялёгка развітвацца з тым, хто настолькі адданы нашаму клубу, выконваў велізарны аб'ём працы, з'яўляўся сувязным звяном паміж 14-разовым чэмпіёнам Беларусі і ўсімі міжнароднымі футбольнымі арганізацыямі", - адзначаецца ў заяве клуба.

Андрэй Вашкевіч 10 гадоў працаваў у канторы БАТЭ, ён да таго ж вядомы як спартовы журналіст. Спачатку ён быў прэс-сакратаром "жоўта-сініх", а ў 2014 годзе яго прызначылі генеральным сакратаром клуба.

Апошнія навіны