BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +27 градусаў

  • 22.07.2018, 19:28

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Заўтра, 23 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з прасвятленнем надвор'е, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцам будуць навальніцы і проліўні. Раніцай у асобных мясцінах чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўночны сярэдні, пры навальніцах парыўны.

Тэмпература паветра ўночы і раніцай складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-27 са знакам плюс.

Апошнія навіны