BE RU EN

Кіроўца мікробуса «Менск - Гародня» перавозіў пасажыраў пад чаркай

  • 22.07.2018, 19:14

Кіроўца быў затрыманы паблізу Скідзеля.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу маршрутнага таксі, паведамляе УДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня на 245-м кіламэтры аўтадарогі Менск - Гародня паблізу Скідаля, паведамляе tut.by.

У поле зроку інспектараў трапіў аўтамабіль Peugeot з жоўтымі рэгістрацыйнымі знакамі. Выявілася, 46-гадовы мянчук за стырном быў п'яны. У ягоным арганізме было выяўлена звыш 0,5 праміле алкаголю.

Са слоў парушальніка, алкаголь ён ўжываў за дзень да інцыдэнту. А раніцай, выпраўляючыся ў рэйс, ніякіх прыкмет ап'янення ў сабе не адчуў.

ДАІ падкрэсліла, што кіроўца паставіў пад пагрозу не толькі сябе, але і пасажыраў, якіх вёз маршрутам Менск - Гародня. Практычна ўсе пасадкавыя месцы мікрааўтобуса былі занятыя.

Апошнія навіны