BE RU EN

У Telegram адбыўся глабальны збой

  • 22.07.2018, 15:27

Карыстальнікі не могуць падключыцца.

Карыстальнікі Telegram сёння, 22 ліпеня, паскардзіліся на збой у працы мэсэнджара. Пра гэта паведамляецца на сайце Downdetector, які адсочвае працу інтэрнэт-рэсурсаў, піша segodnya.ua.

У паловы тых, хто паскардзіўся, мэсэнджар не падлучыўся да сервера, 27% зведалі праблемы з аўтарызацыяй, а 23% – з адпраўкай паведамлення.

На збоі скардзіліся карыстальнікі з Еўропы, ЗША, Беларусі, Украіны, Расейскай Федэрацыі і Блізкага Усходу. Мяркуючы з колькасці скаргаў, найбольшыя праблемы назіраюцца ў Італіі, Сірыі, а таксама ў сталіцах Расеі і Украіны – Маскве і Кіеве.

Нагадаем, раней у Telegram таксама адбыўся глабальны збой. Украіна тады таксама апынулася сярод краінаў, карыстальнікі якіх пацярпелі ад непаладак. Карыстальнікі адчувалі праблемы з падключэннем да мэсэнджара (57%) і адпраўкай паведамленняў (42%).

Апошнія навіны