BE RU EN

Відэахіт: Нямецкая аўчарка, якая зусім не ўмее гуляць у хованкі

  • 21.07.2018, 20:07

Відэа з разгубленым сабакам стала часткай адразу двух флэшмобаў.

Нямецкая аўчарка Макс зусім не ўмее гуляць у хованкі. Сабака спачатку не можа выбрацца з-пад коўдры, а потым разгублена бегае па пакоі ў пошуках гаспадара. Максу не дапамагае нават востры сабачы нюх – таму ягонаму ўладальніку даводзіцца паддавацца, піша «Медуза».

Відэа з разгубленым Максам стала часткай адразу двух флэшмобаў: «What The Fluff Challenge» (людзі паказваюць жывёлам фокусы) і «Hide And Seek Challenge» (гаспадары хаваюцца ад сваіх гадаванцаў).

P. S. Абавязкова паглядзіце, як Макс ганяе па двары міску!

Апошнія навіны