BE RU EN

Харвацкі футбаліст адмовіўся ад медаля ЧС–2018

  • 21.07.2018, 19:05

Нікола Калініч не захацеў атрымліваць срэбны медаль мундыялю ў Расеі.

Нападнік зборнай Харватыі Нікола Калініч адмовіўся прымаць срэбны медаль чэмпіянату свету. Пра гэта піша lenta.ru

Форвард быў адлічаны са складу нацыянальнай каманды пасля першага матчу групавога этапу з Нігерыяй. Ён адмовіўся выходзіць на замену, спаслаўшыся на праблемы са спінай, за што трэнер Златка Даліч выправіў яго дадому. Нягледзячы на гэта, настаўнік і партнёры ў камандзе пастанавілі ўзнагародзіць Калініча, аднак той заявіў: «Дзякуй за медаль, але я не гуляў у Расеі».

Зборная Харватыі на мундыялі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінал, дзе саступіла Францыі – 2:4. Дагэтуль найвышэйшым дасягненнем каманды было трэцяе месца ў 1998 годзе. Паводле правілаў Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА), каманды-прызёры чэмпіянатаў свету атрымліваюць 50 медалёў. Хто менавіта павінен ці не павінен іх атрымаць, не ўказваецца.

Калініч выступае за харвацкую зборную з 2008 года. З таго моманту форвард правёў 35 матчаў, у якіх забіў 14 мячоў.

Апошнія навіны