BE RU EN

У Маскве каля будынка ўрада правялі дзёрзкую акцыю ў падтрымку Сянцова

  • 21.07.2018, 17:41

Актывісты падтрымалі ўкраінскага палітвязня.

У Маскве каля будынка ўрада Расеі вывесілі плакат з партрэтам украінскага рэжысёра Алега Сянцова і хэштэгам #SaveOlegSentsov, паведамляе ў Twitter актывіст Дзяніс Стяжкін. Плакат жоўтага колеру з надпісам: "Свабоду палітычным вязням!" актывісты павесілі на мосце, піша "Гордон".

Сянцоў быў асуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай групоўкі і кіраўніцтве ёй, замаху на набыццё выбуховых прыладаў і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту. Сянцоў сваёй віны не прызнаў.

Апошнія навіны