BE RU EN

Дзярждэп ЗША: Рэферэндум на Данбасе быў бы нелегітымным

  • 21.07.2018, 15:35

Хізэр Наўэрт пацвердзіла, што Вашынгтон не разглядае прапанову Пуціна па рэферэндуму на Усходзе Украіны.

У Дзярждэпартаменце ЗША пацвердзілі інфармацыю аб тым, што адміністрацыя ЗША не разглядае магчымую падтрымку рэферэндуму на Усходзе Украіны, паведамляе "Европейская правда".

Пра гэта ў сваім Twitter напісала прэс-сакратар Дзярждэпартамента Хізэр Наўэрт.

"Для яснасці: адміністрацыя не разглядае пытанне падтрымкі рэферэндуму на Усходзе Украіны - такі рэферэндум быў бы нелегітымным. Мы працягваем падтрымліваць менскія пагадненні як спосаб урэгулявання канфлікту на Данбасе", - напісала яна.

Апошнія навіны